Верасы [ Vierasy] [Russian translation]
Верасы [ Vierasy] [Russian translation]
Сосны, сосны... На ўзлеску
Расцвіталі тут калісь пралескі
І гучалі нашы галасы
Запалалі цветам верасы.
Полымя ружовых верасоў.
Я да соснаў пэўна б не прыйшоў
Калі б лета сум мой загаіла,
Калі б восень зноў не запаліла
Полымя ружовых верасоў.
Вёсны, вёсны, пералескі...
У ўспамінах узышлі пралескі
Пад дажджамі восеньскай расы
Хай жа расцвітуць зноў верасы.
Светлая пара юначых сноў.
Я сюды прыходжу зноў і зноў.
Восень мая сум не загаіла,
Ў сэрцы на заўсёды запаліла
Полымя ружовых верасоў.
Вёсны, вёсны, пералескі...
У ўспамінах узышлі пралескі
Пад дажджамі восеньскай расы
Хай жа расцвітуць зноў верасы.
- Artist:Eduard Khil
- Album:Песни Игоря Лученка 1972г.
See more