Go For It [Belarusian translation]

Songs   2024-10-05 12:27:02

Go For It [Belarusian translation]

Чакай – сыдуць,

Перш чым вырашыш пачаць гульню.

Упэўнiся, – зноў не прыйдуць.

Крадзiся бясшумна,

Калі можаш так.

Чакай – сыдуць,

Перш чым асмелішся.

Спусціся ты да дзвярэй.

Дзе ўсё пачнецца...,

Калі хочацца.

Ты ўсё далёкі!

Упэўнен у пачýццях,

Але часу бег табе не сябар...,

Цябе – ён супраць...

І хутчэй, калi б было.

Але (Ты ўсё) ж далёкі!

Спынiць – дарог няма –!

Твой задыяку моцны знак

Дае табе ўладу!

Дае табе ўладу!

Дык любі жа!

Прычын няма табе – адступаць!

Дык бяры жа!

ў тваім жыцці – гэта верны шанец!

Дык ідзі жа!

Няма прычыны цяпер баяцца!

І зразумей жа!

Ідзі, сваімі бяры рукамі!

Адважыўся,

Паспрабаваў крыві смак.

Раз ты зведаў..., цяпер не стрымаеш сябе...

Ты ўжо залежыш,

Пераадолеўшы (Ты перамог сябе).

Адважны ты,

Дарог няма назад!

«Твой моцны» (І твой) задыяку знак

Дае табе ўладу.

Дае табе ўладу!

І любі так!

Прычын няма табе – адступаць!

І бяры так!

ў тваім жыцці – гэта верны шанец!

Так любі ж!

Няма прычыны цяпер баяцца!

І бяры так!

Ідзі, сваімі бяры рукамі!

І любi жа!

Дамажыся...!

Любі жа!

Бяры жа!

Так любі жа!

Прычын няма табе – адступаць!

Дык бяры жа!

ў тваім жыцці гэта верны шанец!

Так любі жа!

Няма прычыны цяпер баяцца!

І бяры жа!

Ідзі, сваімі бяры рукамі!

Так любі жа!

Прычын няма – каб адступаць!

Дык бяры жа!

ў жыцці – вось гэта верны шанец!

Любі жа!

Цяпер баяцца – нечага!

І бяры жа!

(Ідзі...,) і сілай сваёй вазьмі!

Любі жа! Любі жа!...

_____________________________

IМКНIСЯ ДА ГЭТАГА!

Пачакай, пакуль яны не сышлі,

Перш чым ты збярэшся пачаць гульню.

Пераканайся, што яны не вернуцца зноў.

Старайся рухацца ціха,

Калі ты зможаш – зусім (...бязгучна).

Пачакай, пакуль яны не сышлі,

Перш чым вырашыш ўсё.

Спусціся да ўваходных дзвярэй,

Дзе гэта ўсё пачнецца...,

Калі ты сапраўды хочаш.

Ты такi далёкі!

Ты адчуваеш сябе так упэўнена,

Але час, што бежыць – не твой сябар.

Ён бяжыць («працуе») – супраць цябе...

Хутчэй, як ніколі (чым калі-нéбудзь).

Ты так далёкі!

Няма ніякага спосабу стрымаць (спыніць)!

Твой знак задыяку

Дае табе ўладу (волю).

Ён дае табе ўладу!

Любі гэта!

У цябе няма прычыны адступаць!

Давай выпрабуй жа (зразумей) гэта!

Гэта вялікі шанец у тваім жыцці!

Любі гэта!

Няма прычын баяцца!

Давай вазьмі гэта!

Ідзі, бяры цяпер жа, сваімі ўласнымі рукамі!

Ты сапраўды наважыўся,

Ты ўжо выпрабаваў смак крыві

Упершыню..., цяпер ты ўжо не спынішся...

Ты ў залежнасці ад гэтага,

Ты пераадолеў сябе.

Смелы мужчына,

Няма спосабу, каб спыніць!

Твой знак задыяку

Дае табе ўладу.

Ён дае табе ўладу!

Любі гэта!

У цябе няма прычыны здавацца!

Давай бяры гэта!

Гэта вялікі шанец у тваім жыцці!

Выбірай гэта!

Няма прычын, каб баяцца!

Давай бяры гэта!

Ідзі і бяры прама цяпер, сваімі ўласнымі рукамі!

Любі гэта!

Дамажыся!

Выбірай гэта!

Ідзі і бяры гэта!

Імкніся да гэтага!

У цябе няма прычыны адступаць!

Ідзі і бяры гэта!

Гэта вялікі шанец у тваім жыцці!

Выбірай гэта!

Няма прычын баяцца!

Ідзі і бяры гэта!

Ідзі і бяры прама цяпер, сваімі ўласнымі рукамі!

Любі гэта!

У цябе няма прычыны адступаць!

Ідзі і бяры!

Гэта вялікі шанец у тваім жыцці!

Любі гэта!

Няма прычын баяцца!

Ідзі бяры гэта!

Ідзі бяры прама цяпер сваімі ўласнымі рукамі!

  • Artist:Die Happy
  • Album:Supersonic Speed (2001)
See more
Die Happy more
  • country:Germany
  • Languages:English, Czech, Spanish
  • Genre:Alternative, Rock
  • Official site:http://www.diehappy.de/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Die_Happy
Die Happy Lyrics more
Die Happy Featuring Lyrics more
Die Happy Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved