So Far Away [Belarusian translation]

Songs   2024-12-01 13:48:44

So Far Away [Belarusian translation]

У самы халодны час года

На сэрцы збіраецца ўвесь цяжар.

Я была адзінока, але не пабаялася

Вандраваць у святле зорак.

У яркай і маўклівай ночы

Вятры наляталі і знікалі.

А я ўсё яшчэ адчувала страх,

Як і тады, калі ты ўпершыню тут быў.

Ты зараз так далёка,

Так далёка,

Пакінуў мяне,

Хоць абяцаў, што застанешся.

Ты ніколі не казаў "бывай",

І я ўсё пытаюся, чаму,

Працягваю пытацца, нашто,

Ох, вярніся да мяне, зараз жа!

Удыхнула ранішняе паветра,

І адчула, як дзьмуць усе чатыры вятры.

Мне было цяжка, але я была гатова

Адправіцца ў шлях па той пустой дарозе.

У пакоі, дзе спяць каханыя,

Вятры наляталі - і знікалі.

А я ўсё яшчэ адчувала музыку паблізу,

Быццам то ты быў упершыню тут.

Ты зараз так далёка,

Так далёка,

Пакінуў мяне,

Хоць абяцаў, што застанешся.

Ніколі не казаў "бывай",

І я працягваю гадаць, чаму,

Працягваю гадаць, навошта,

Вярніся да мяне, прашу.

Я ўсё яшчэ гадаю, як жа,

Калі ласка, вярніся да мяне.

Ты так далёка,

Так далёка.

  • Artist:Roxette
  • Album:Tourism: Songs from Studios, Stages, Hotel Rooms & Other Strange Places (1992)
See more
Roxette more
  • country:Sweden
  • Languages:English, Spanish, Swedish
  • Genre:Pop-Rock
  • Official site:http://www.roxette.se/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Roxette
Roxette Lyrics more
Roxette Featuring Lyrics more
Roxette Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved