Si tú no estás [Belarusian translation]
Si tú no estás [Belarusian translation]
Ён: Казаў сабе я раз і раз яшчэ:
Што ўсё змянiць бы нам павінна цяпер…
Бо гэты Свет яшчэ не страчаны,
Табе цікава гэта, або не.
Спрабую да цябе наблізіцца я,
Стрымацца і быць спакойным заусёды
(Стрымацца, спакой захоўваць заусёды),
Таму што ўсе мы людзі -- разумею,
I праўду мае у руках сваiх кожны.
Яна: Спрабую быць я асцярожнай вельмi,
У тваiх мяжах…
Пальчаткi з шоўку, каб табе не параніць (падрапаць)
Тваё сэрца…
Маўчаць тады, калі хочацца часам
Абурыцца,
Але ж бязмерна (бяздонна) цішыня быць можа…
…”Калi цябе нема…”
Яны сумесна: Калі ты не са мной, Жыццё маё бяжыць, --
Ідзе…, сыходзіць за табой…
Калі жа цябе, жыццё маё, няма…,
Як знаць (Што рабiць), калі цябе тут няма.
Ён: Я казаў сабе i многа раз:
ўсё трэба па сваiх мясцах расставіць,
Пакуль ламаю галаву сабе я
(Пакуль я сам жа як какос няспелы)
Мне дакрануцца да цябе або не?
Ты кажаш, што ўсё роўна гэта будзе,
Шануеш іншае, -- важней цябе…
Прабач ты мне, але такі – я сам (па…) сабе,
Мае інстынкты зразумелыя для ўсіх.
Яна: Пакуль чакаю я святло зялёнае,
каб перайсці…
I даказаць жа, што я не з каменя, --
не, гэта – праўда, i…
Так i ўсё, што з намі -- мяне хвалюе вельмі, --
Павер ты мне (Ты гэта ведаеш добра)…
І што без цябе я не змагу далей жыць, працягваць як…
Cумесна: Калі няма цябе, жыццё маё бяжыць,
Ідзе, i сыходзіць за табой,
Калі жа цябе, жыццё маё, няма…,
Як знаць (Што рабiць), калі цябе тут няма.
Цябе ж няма, маё жыццё бяжыць,
Ідзе, сыходзіць за табой,
Калі не са мной, жыццё ты…,
Што рабiць, як знаць…, калі цябе тут няма.
Цяпер жа -- не, не буду лгаць,
I пачуцці свае мне не схаваць
За маскай той (За тым жа шчытом), (як…) заўсёды…
І ў горле мне камяк трымаць ўсё той жа
(З вузлом мне тым жа, што раней, на горле).
Цяпер жа -- не, не можа быць,
Усё скончыцца ў адно імгненне,
Нават я не ўпэўнен, сцяну (…цi) пераскочу гэту я без цябе.
Калі няма цябе, жыццё маё бяжыць,
Ідзе, i сыходзіць за табой,
Калі не са мной, жыццё ты…,
Што рабiць, як знаць…, калі цябе тут няма. (х4)
- Artist:Franco De Vita