Los lyrics

Songs   2024-11-19 12:28:52

Los lyrics

Нас нарадзілі забіваць адзін аднаго,

Нас зусім не навучылі любві.

Мы не маглі гэта стрымаць,

Наша сэрца - механізм, супакойся, мы жыццё пражылі.

Усе словы прыгнятаюць нас:

Яркі колер з тваіх воч растварыўся, знік і так раптоўна.

Мы паляцелі ў нікуды,

Але побач са мной ты - невядомае ўсё так цудоўна.

Не ўбачыш вачыма,

Ды не зведаеш страх.

Пакуль трымаем наш лёс,

У гэтых брудных руках.

Што я магу прапанаваць?

Толькі раю каб маглі мы зрабіць павольны крок складаны.

Наш кожны шанец - гэта шлях,

Да душы яго няма, там у нас даўно старыя раны.

Усе твае спробы адхіляліся:

Хацелась кінуць цела назаўжды ў гэты цёмны кут.

Мне працягні сваю далонь -

Будзем бегчы ў нікуды, і ніколі нас там не знайдуць.

See more
Nürnberg more
  • country:Belarus
  • Languages:Belarusian
  • Genre:New Wave
  • Official site:https://nurnbergminsk.bandcamp.com/
  • Wiki:
Nürnberg Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved