Конь незацугляны [English translation]
Конь незацугляны [English translation]
Там, дзе вечар на зямлю
Сыпле зор манiсты,
Я злаўлю цябе, злаўлю,
Конь мой наравiсты.
Праз палеткi i лясы,
Праз лугi-паляны
(Ты нясi мяне, нясi,
Конь незацугляны.) x2
Азiрнуўся ля сяла,
Палячу да ганка,
Дзе чаромха разцвiла,
Дзе жыве каханка.
Да раcплеценай касы
I да губ румяных
(Ты нясi мяне, нясi,
Конь незацугляны.) x2
Капытом каля вакон
Сон разбiць дазволю
I пасля цябе, мой конь,
Адпушчу на волю.
Праз палеткi i лясы,
Праз лугi-паляны
(Ты нясi мяне, нясi,
Конь незацугляны.) x2
Праз палеткi i лясы,
Праз лугi-паляны
(Ты нясi мяне, нясi,
Конь незацугляны.) x4
- Artist:Pesnyary
See more