А ў полi вярба [A w poli vyarba] lyrics
А ў полi вярба [A w poli vyarba] lyrics
А ў полі вярба нахілёная.
А ў полі вярба нахілёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная,
Заручоная і запітая,
Заручоная і запітая.
Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў.
Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў.
Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла.
Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчыначка па ваду ішла.
Маладая дзяўчыначка па ваду ішла.
Кася ад вады, Яся да вады.
Кася ад вады, Яся да вады.
— Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады.
— Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады.
— Як буду твая, напаю каня,
— Як буду твая, напаю каня,
З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра.
З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра.
А ў полі вярба нахілёная.
А ў полі вярба нахілёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная
- Artist:Pesnyary
See more