Take On Me [Belarusian translation]
Take On Me [Belarusian translation]
Мы пастаянна балбочым.
Я ўжо і не ведаю, што гаварыць, але скажу ўсё роўна:
"Сёння ты зноў пазбягаеш мяне,
Але я прыйду за тваім каханнем, добра?"
Дай мне шанец, прымі мой выклік.
Я ж сыйду,
Праз некалькі дзён.
Незачым і гаварыць,
Што я адчуваю сябе непатрэбным.
Спатыкаюся, кульгаючы прэч ад цябе.
Але паступова пачынаю разумець, што жыццё выдатна.
Паўтарай за мной:
"Лепш шкадаваць аб зробленным, чым аб тым, чаго не зрабіў"
Дай мне шанец, прымі мой выклік.
Я ж сыйду,
Праз некалькі дзён.
Не разумею,
Гаворыш ці ты зараз ўсур'ёз,
Ці проста хочаш развеяць мой страх.
Ты і ёсць тое,
Што я ніяк не магу забыць.
Зноў пазбягаеш мяне?
Ведай, я ўсё роўна прыйду за табой.
Дай мне шанец, прымі мой выклік.
Я ж сыйду,
Праз некалькі дзён.
Дай мне шанец, прымі мой выклік.
Я ж сыйду,
Праз некалькі дзён.
- Artist:A-ha
- Album:Hunting High And Low (1985)