Дарэчы [Darechy] [Italian translation]
Дарэчы [Darechy] [Italian translation]
Адкажы мне на пытаньне
Калі ласка, калі ласка
За каго мяне ты лічыш, любы?
Я сапраўдна не вар’ятка,
Не дурніца, не бунтарка
І ня прагну зьвесьціся да шлюбу
І канешне разумею, што галоўнае кар’ера
І ў тваім узросьце нельга моманты спускаць на вецер
Але ёсьць адна праблема – я кабета маладая
Я гарыць мне як патрэбна хлопцa ў хаце адчуваньне
Дарэчы, ты ня файны, дарэчы з нас абодзьвух я цягнік
Даслаць ўсім прывітаньнi і заляцацца з тым, з тым, з тым
О мама, як складана! А што рабіць, калі ніяк інакш
Не адшукаць мне пана, каб ён быў разумны, сьціплы, сьмелы, ой!
Паміж намі сьпіць каханьне
Сьпіць і стогне, што ёсьць моцы
Хто так робіць падкажыце людзі?
Месяц ты ў сабе капаўся
Спрабаваў сё растлумачыць
Вельмі тонкая натура, слухай:
Я канешне разумею, чалавек ты незвычайны
Асабліва далікатны, і што ўзяць табе дакладна
Але ёсьць адна праблема – я кабета маладая
Пальцам хто мяне пакліча – вось яно і разьвітаньне
Дарэчы, ты ня файны, дарэчы з нас абодзьвух я цягнік
Даслаць ўсім прывітаньне і заляцацца з тым, з тым, з тым
О мама, як складана! А што рабіць, калі ніяк інакш
Не адшукаць мне пана, каб ён быў разумны, сьціплы, сьмелы, ой!
- Artist:Palina
- Album:Biaskoncy krasavik (Бясконцы красавік)