Cinnamon Street [Belarusian translation]
Cinnamon Street [Belarusian translation]
Калі вырастаеш на Цынамонавай вуліцы,
Усюль, куды ні паглядзіш --
Cустрэнеш шмат людзей.
Сёмая гадзіна раніцы, ты частуешся снеданнем.
Зараз прыедзе школьны аўтобус,
Паспяшайся, каб заняць месца.
Усе мары такія драбнюткія.
Іншы тыдзень толькі распачаўся…
На Цынамоннай вуліцы.
Жыла дзяўчынка на Цынамонавай вуліцы.
Аднаго ўзросту са мной.
Нас з’яднала цікаўнасць.
Я заваяваў яе сэрца, бо ўмеў граць на гітары.
А яна спачатку паабяцала мне неба,
А потым -- усе зоркі.
Але ўсё засталося такім жа,
Таму што нічога не змяняецца
На Цынамонавай вуліцы…
Я мог чуць, як б’ецца сэрца,
Калі мы ўпершыню кахаліся,
Жыццё было лянівым адпачынкам на сонцы.
Пазней мы пайшлі танчыць
І засталіся на ўсю доўгую ноч --
І гралі ўсе нашы ўлюбёныя песні.
Цынамонавыя песні.
...Я развітаўся з Цынамонавай вуліцай.
Пачалася вясна, і паветра такое сухое і салодкае.
Іду ў хмары, адчуваю водар цынамонавага хлеба.
Той водар у маёй крыві з таго дня,
Як я нарадзіўся, і пакуль я не прачнуся… мёртвым.
А сонца пяшчотна ўсміхаецца,
Гуляе забаўным ценем чырвані…На Цынамонавай вуліцы.
Я яшчэ адчуваю, як білася сэрца,
Калі мы ўпершыню кахаліся,
Жыццё было лянівым днём на сонцы.
Пазней мы пайшлі танчыць,
Прабоўталіся мы ўсю доўгую ноч -
Спявалі нашы ўлюбёныя песні
Цынамонавыя песні.
- Artist:Roxette
- Album:Tourism: Songs from Studios, Stages, Hotel Rooms & Other Strange Places (1992)