Ці ўсе лугі пакошаны [Ci ŭsie łuhi pakošany] [Transliteration]
Ці ўсе лугі пакошаны [Ci ŭsie łuhi pakošany] [Transliteration]
Ці ўсе лугі пакошаны,
Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у мацеры,
Каторую браці.
А ці тую, багатую,
Што хораша ходзіць,
А ці тую сіраціну,
Што ўсё добра робіць?
А ці тую, багатую,
Валы ды каровы?
А ці тую сіраціну,
Што чорненькі бровы?
У багатай, нехарошай
Валы паздыхаюць,
А ў беднае сірацінкі
Бровы не зліняюць.
Багатая, няўдалая,
Без прычыны плача,
А бедная сіраціна
Ў карагодзе скача.
Багатая, няўдалая
Усё задаецца,
А бедная сіраціна
К сэрцу прыхінецца.
- Artist:Belarusian Folk
See more