Цячэ вада ў ярок [Ciače vada ŭ jarok]
Цячэ вада ў ярок [Ciače vada ŭ jarok]
Цячэ вада ў ярок
Цячэ вада ў ярок, цячэ вада ў ярок,
Кладачку занясло.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
Вочы мае чарны,вочы мае чарны,
Чаго вы хочаце ?
Бо яго тут няма,бо яго тут няма,
Каго вы любіце.
Іванка не прыйшоў,Іванка не прыйшоў,
Я да яго пайду.
Вадзіцы з крыніцы, вадзіцы з крыніцы
Яму я аднясу.
Вады піць не буду, вады піць не буду,
Вадзіца халодна.
Люблю Марусю я,люблю Марусю я,
Маруся суджана.
Цячэ вада ў ярок,цячэ вада ў ярок,
Кладачку занясло.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
- Artist:Belarusian Folk
See more