У нядзелю ў Слуцку на базары [U niadzielu ŭ Słucku na bazary]

Songs   2024-12-28 08:33:07

У нядзелю ў Слуцку на базары [U niadzielu ŭ Słucku na bazary]

У нядзелю ў Слуцку на базары

Жонкі мужыкамі таргавалі.

Як прыйдзецца да ладу,

То я свайго павяду та й прадам.

Як прыйдзецца да ладу,

То я свайго павяду та й прадам.

Ой, з ніт матуза я звязала

Ўзяла свайго чалавека, залыгала.

Дай павяла на базар,

Да цярніцы прывязала.

Дай павяла на базар,

Да цярніцы прывязала.

Як наехалі таргаваці,

Як наехалі таргаваці,

Сталі думаць і гадаць,

Што за майго мужа даць.

Сталі думаць і гадаць,

Што за яе мужа даць.

А за майго мужа трэба даці,

А за яе мужа трэба даці

Пару коней вараных

Ды сто рублёў залатых.

Пару коней вараных

Ды сто рублёў залатых.

3 коньмі трэба водзіцца,

З грашмі трэба насіцца,

А мой мілы, чарнабрывы

Да работы не лянівы,

Ён пасее, наарэ,

Ні для кога — для сябе!

А мой мілы сэрдэнька,

Пажалею я цябе!

Не прадам!

See more
Nerush more
  • country:Belarus
  • Languages:Belarusian
  • Genre:Folk
  • Official site:https://vk.com/club68633460
  • Wiki:
Nerush Lyrics more
Nerush Featuring Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved