Sarajevo [Belarusian translation]

Songs   2024-11-08 01:37:05

Sarajevo [Belarusian translation]

Па галiчскiх полiх дзьме вецер-лiхадзей

паскрадаý i рэшткi нашае надзей

як птушкi пералётныя лецiм я i ты

Па над зямлёю – два блакiтныя лiсты

Яшчэ гарыць агеньчык ды траскае дрэва,

гэтым часам ýжо трэба спаць.

За пагоркам цiха дрэмле Сараева,

дзе заýтра ýранку будуць нас вянчаць

Святар у касцёле нас звяжа назаýжды

вянок тамарыску кiне да рачное вады.

Бадай назад да мора яго рэчка аднясе

мы ýдвая - ýнiзе, а неба - ýверсе

Яшчэ гарыць агеньчык ды траскае дрэва,

гэтым часам ýжо трэба спаць.

За пагоркам цiха дрэмле Сараева,

дзе заýтра ýранку будуць нас вянчаць

Дом табе збудую з белага камення,

пэýным i дыхтоýным, каб стагодзя стаý

Непарушным будзе дубовае бярвенне,

каб кожны ведаý як я цябе кахаý

Яшчэ гарыць агеньчык ды траскае дрэва,

гэтым часам ýжо трэба спаць.

За пагоркам цiха дрэмле Сараева,

дзе , каханка, заýтра будуць нас вянчаць

See more
Jaromír Nohavica more
  • country:Czech Republic
  • Languages:Czech, Polish
  • Genre:Poetry, Singer-songwriter
  • Official site:http://www.nohavica.cz
  • Wiki:https://cs.wikipedia.org/wiki/Jaromír_Nohavica
Jaromír Nohavica Lyrics more
Jaromír Nohavica Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved