It Must Have Been Love [Belarusian translation]

Songs   2024-11-30 19:59:25

It Must Have Been Love [Belarusian translation]

(Мусіць, гэта было каханне. Але яно скончылася)

Пакінь шэпт на маёй падушцы.

Пакінь зіму за акном.

Я прачынаюся ў самоце,

Цішыня ў спальні,

Цішыня паўсюль.

Датыкніся да мяне зараз. Я заплюшчыла вочы, і мары мяне ўносяць.

Мусіць, гэта было каханне - але яно скончылася.

Мусіць, гэта было каханне - але я неяк яго згубіла.

Мусіць, гэта было каханне - але яно цяпер скончана.

З таго моманту, як мы датыкнуліся,

Пакуль наш час не выйшаў...

Зрабі выгляд, што мы разам,

Што я схавана тваім сэрцам.

Але па-за ім я ператваруся ў ваду,

Нібыта то сляза ў тваёй далоні.

І гэта толькі суровы зімовы дзень. Мары мяне ўносяць.

Мусіць, гэта было каханне, але яно скончылася.

Гэта ўсё, што было мне патрэбна і чаго цяпер я пазбаўлена.

Мусіць, гэта было каханне, але яно скончана.

Яно там, дзе льецца вада, там, дзе вецер дзьме.

Мусіць, гэта было каханне - але яно скончылася.

Мусіць, гэта было каханне - але я неяк яго згубіла.

Мусіць, гэта было каханне - але яно цяпер скончана.

З таго імкнення, што мы датыкнуліся,

Пакуль наш час не выйшаў...

Так, гэта мела быць каханне - але яно закончылася.

(Гэта было каханне, але яму надышоў канец)

Гэта было ўсё, што мне хацелася, але я засталася без яго.

Гэта было каханне, але яно закончылася.

(Дзе вецер дзьме)

Яно там, дзе вада льецца, там, дзе вецер дзьме.

(Гэта, мусіць, было каханне, але яно закончылася) х2

  • Artist:Roxette
  • Album:Pretty Woman (1990)
See more
Roxette more
  • country:Sweden
  • Languages:English, Spanish, Swedish
  • Genre:Pop-Rock
  • Official site:http://www.roxette.se/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Roxette
Roxette Lyrics more
Roxette Featuring Lyrics more
Roxette Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved