Hotel California [Belarusian translation]

Songs   2024-11-26 03:11:21

Hotel California [Belarusian translation]

На шашы праз пустэчу вецер дзьме ý валасах,

да нябёсаý уздымае траýкi салодкi пах

Уперадзе недалёка нейкi агеньчык блiшчыць,

мiтусня ý вачах, стомленасць ýсюль,

час спынiцца ýначы.

Постаць кабеты на ганку,

чую лёсу званы,

разумею: гэта будзе пекла,

цi рай ý якiм здейсняцца сны?

Яна шлях асвяцiла, запалiýшы свячу,

i праз цемрадзь нiбыта

галасы я пачуý

Вiтаем ý саýгасным прафiлакторыi

Дзеýкi, баня, лес,

ёсць электрафарэз!

Досыць вольных пакояý у прафiлакторыi!

улетку i зiмой, знойдзеш тут (с)пакой

Шалела па шмотках фiрмовых, бацькоý стары Мэрсэдэс,

наýкол шмат хлопцаý прыгожых – дураслiýцаý, гарэз

Скачуць вунь па падворку - лета ýсiх весялiць.

Нехта танчыць каб запамятаць, нехта – каб пазабыць…

Карчмара я паклiкаý:

«Прынясi, дзед, вiна! кажа

- Пiва, крыжачок, гарэлка,а гарадскога пiтва тут няма!»

Тыя галасы працягвалi з далечы гучаць,

каб апоýнач раптам абудзiць,

ды табе прашаптаць

Вiтаем ý саýгасным прафiлакторыi

Дзеýкi, баня, лес,

ёсць электрафарэз!

Жыцце марнатравiм у прафiлакторыi

Неспадзяваначка! А ты чаго чакаý?

Уся столя ý люстэрках,

Князь Галiцын са льдом,

Яна кажа:

«мы па ýласным жаданнi трываем гэнны салодкi палон».

У кабiнеце дырэктара

ýсе на новы фэст сабралiсь:

парцаляна, сталовыя прыборы –

ýсё адно напiлiсь.

Я з апошняга помню:

блукаý у пошуках выйсця,

каб знайсцi тыя дзверы

праз якiя трапiý сюды калiсьцi

Мне вахцёр стары кажа: «не турбуйся дарма, у любы час вызваляй пакой,

але адсюль вызваленьня няма!»

See more
The Eagles more
  • country:United States
  • Languages:English
  • Genre:Rock
  • Official site:http://www.eaglesband.com
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Eagles_%28band%29
The Eagles Lyrics more
The Eagles Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved