Верыць [Vyeryts] lyrics

Songs   2024-09-10 17:46:33

Верыць [Vyeryts] lyrics

Поруч з пахам спалёных сонцам палёў

Птушкай цёмнаю ў сэрца восень зноў уваходзіць,

Ты пляцеш свой вянок са стужак жалобных,

З красак-кветак абвялых, каласоў учарнелых...

Ды хто ведае, чым павярнуцца

Халады ды страты

Для таго, хто ўмеў верыць?..

І хто ўведаў, калі над вадою

Узыдзе зорны блакіт

Для таго, хто ўмеў чакаць?..

Ты не можаш ісці, табе дыхаць балюча,

Заміж сэрца – крывавіць незагойная рана,

Але ўсё-ткі ты робіш яшчэ адзін крок

Між палыну й цярноў да нябёсаў жаданых…

І аднойчы прачнуцца анёлы,

І адчыняцца дзверы

Для таго, хто ўмеў верыць…

Непагодным студзеньскім ранкам

Закрасуе ў гарах мігдал

Для таго, хто ўмеў чакаць…

Да зямлі верас хіліцца, і счарнеў далягляд,

І аблокі цяжэюць, і святла ўсё меней,

Ты сядзіш на пагорку – нерухома, бязмоўна,

Бо даўно ўсё сказана і даўно дапяяна…

Але ведаю, знойдзецца ключ

І расчыняцца дзверы

Для таго, хто ўмеў верыць…

І над цёмнымі водамі змроку

Узыдзе зорны блакіт

Для таго, хто ўмеў чакаць

See more
Elena Voynarovskaya more
  • country:Ukraine
  • Languages:Russian, Belarusian
  • Genre:Indie, Poetry, Pop-Rock, Singer-songwriter
  • Official site:http://www.elena-v.com
  • Wiki:https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%92%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0
Elena Voynarovskaya Lyrics more
Elena Voynarovskaya Featuring Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved