В темноте [V temnote] [Belarusian translation]
В темноте [V temnote] [Belarusian translation]
366-ты Дзень Сурка, цесная пятля майго свецка.
Мінулым кінуты на шыю аркан шурпаты.
Памяць Сталінскага гмаху ў цэнтры Варшавы
Грувасціцца чужым анахранізмам
Так даўно, што сімвалам горада прызнаны
Нібы берлінскай сцяны – кіламетр трыста
Пакінутай продкамі для турыстаў.
(Вынас мозгу, разрыў анеўрызмы).
Я сяджу ля акна, я памыў пасуду –
Я быў шчаслівы тут, і ўжо не буду
Датэрмінова вызвалены ад самых блізкіх,
Умоўна асуджаны да самагубства.
Сыходжу ў сябе па-ангельску,
Ўсе нервы парваўшы на Union Jack.
З трамалам мяшаючы віскі,
Распінаючы прыступы на крыжах аптэк.
Заляпляючы сабе рот медыцынскім скотчам,
Калі скручаныя лісце ў абедзвюх нырках
Прарастаюць быццам прама ў пазваночнік –
Балюча раніцай рана, балюча позна ўначы.
Днём я хаваю за фіранкай суцэльныя бяльмы
І спяваю сваім дэманам калыханкі –
Ў іх шмат працы ў начную змену,
І я горла дзяру, на шыі ўспушваючы вены.
Без напеваў маіх – дрэнна спяць яны –
Ляжаць і жаруць, з цемры, мяне позіркамі;
А за фіранкай карціна не лепш, у прынцыпе:
Крывавы рэжым, кардонная апазіцыя.
Грамадзянін другараднай эпохі, горда
Прызнаю я таварам другога сорту
Свае лепшыя думкі і дням наступным
Я дару іх, як вопыт барацьбы з удушшам.
Я сяджу ў цемнаце – і яна
Не горш у пакоі, чым цемра знадворку.
Я сяджу ў цемнаце – і яна
Не горш у пакоі, чым цемра знадворку.
Я мог бы застацца там, у дрэва на Петраградцы;
Са страўнікам поўным колаў недалёка ад запраўкі;
Са пустой пляшкай у руцэ, пад раніцу скарчанелы –
Да гэтага году на пяць гадоў ужо памаладзелы.
Трава пакрыта інеем, лістапад скончыцца хутка.
Я ценем мераю бальнічныя калідоры і кабінеты псіхолагаў.
Усё выразней разумеючы, не дапамагае;
(не дапамагае; не дапамагае; не дапа...)
Я прачнуўся ў запэцканай куртцы,
Ў занюханым хостэле дзесьці ў Пецярбургу.
Я згуляць ўчора спрабаваў "У жмуркі",
Запіваў бухлом таблеткі – кавалак прыдурка.
"Гароднінай" паляжаць на дурцы
Добры доктар мне прапануе тыднем пазней.
Але я рэцэпт яго адпраўлю ва ўрну –
Ў мяне іншыя планы, раз я выжыў усё ж.
Ня выходзь з пакоя,
Няхай толькі пакой здагадваецца,
Як ты выглядаеш; ды ўвогуле –
"Incognito Ergo Sum"!
Як заўважыла форме ў сэрцах субстанцыя
Ня выходзь з пакоя, не гавары з папарацы.
Давай без усіх гэтых слёз на камеру,
З перапынкамі на рэкламу, і каментамі спамераў.
Злучыся тварам са шпалерамі, замкніся, забарыкадуйся
Ад хронасу, космасу, эрасу, вірусу.
- Artist:Noize MC
- Album:No comments