Qué hubiera sido [Belarusian translation]

Songs   2024-12-21 03:25:08

Qué hubiera sido [Belarusian translation]

Стрэлiся, але слоў не знайшла (казаць не змагла);

Мы знаем, што ўсё ўжо не так.

Сёння, так, ты зможаш зразумець, --

Не выбіралі мы фінал.

Быў час той,

«Быць можа -- сказаў, --

Гэта няпраўда,

Што цябе больш не люблю»…

Прыпеў:

Як бы ста́лася ў нас,

Каб не пайшоў з майго жыцця ты?

Як скла́лася б ў нас,

Калі б i з намі сябраваў час?

Калі б пакінулі на по́тым справы...

Калі б свайго дамагалiся...

Як склалася б ў нас,

Калі б ты не пайшоў тады прэч?..

Стрэлiся, не знала, што сказаць;

Гэта ж… не магу схаваць.

Можа быць, павінна зразумець, --

Ніколі не змагу забыць цябе.

Быў час той,

«Быць можа, -- сказаў --

Гэта няпраўда,

Што цябе больш не люблю»…

Прыпеў (×2):

Як бы сталася… ўсё,

Каб не пайшоў з майго жыцця ты?

Як бы склалася… ўсё,

Калі б той час сябром быў нашым?

Калі б пакінулі на потым справы...

Каб на сваі́м мы стаялі...

Як скла́лася бы,

Каб тады не пайшоў, як здраднiк?..

Калі б ты не пайшоў тады прэч?

Як бы сталася… ўсё,

Калі б з маім жыццём быў ра́зам?

Як бы склалася… ўсё,

Калі час з намі сябраваў бы?

Калі б пакінулі на потым справы...

Каб мы на сваі́м стаялі!..

Як скла́лася… бы?!

Калі б ты не пайшоў тады… i?..

Сёння я с табой слоў не знайшла;

Мы знаем, што ўсё ўжо не так.

See more
Ventino more
  • country:Colombia
  • Languages:Spanish, English
  • Genre:Pop
  • Official site:
  • Wiki:https://es.wikipedia.org/wiki/Ventino
Ventino Lyrics more
Ventino Featuring Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved