Паміж [Pamizh] lyrics
Паміж [Pamizh] lyrics
Вецер, сьцюжа, навальніца..,
Ад чагосьці зноў не сьпіцца.
Сэрца бьецца, думкі ў марах..,
Вось каханьне прыйшло раптам…
І паміж табой і ёю – ланцужкі.
У каханьня слоў пяшчотных
Вельмі шмат -- гаворыш ты.
Я буду ляцець -- побач, ведаеш?
Я буду гарэць для цябе раніцай.
Я буду тваёй усьмешкаю,
Калі табе гэта падабаецца…
Я буду кахаць да бяспамяцтва,
Апошняга ўздыху ў грудзях маіх.
Мне, ведаеш, вельмі падабаюцца
Пачуцьці і смак вуснаў тваіх.
Мы глядзелі вочы ў вочы,
Ды хавайся -- куды хочаш.
Толькі больш мне вам не схлусіць,
Больш мне сэрца не прымусіць…….
А паміж табой і мной -- колькі слоў?
Шмат пачуцьцяў. І скажу я зноў:
Я буду ляцець побач, ведаеш.
Я буду гарэць для цябе раніцай.
Я буду тваёй усьмешкаю,
Калі табе гэта падабаецца…
Я буду кахаць да бяспамяцтва,
Апошняга ўздыху ў грудзях маіх.
Мне, ведаеш, вельмі падабаюцца
Пачуцьці і смак вуснаў тваіх.
- Artist:Palina