Nothing Stays the Same [Belarusian translation]
Nothing Stays the Same [Belarusian translation]
Я размаўляў з дзяўчатамі, ідучы па алеі,
Я напіваўся, у татуіроўках, якія адкрылі мне вочы на свет,
Разуменне адкрывае дзверы
Да складанага спляценьня таго, якім добрым можа быць заўтра.
Затоплены ў элексире, каб боль здранцвела,
І чорныя і белыя думкі схіляюцца перада мной,
Калі я іду праз іх цёмныя калідоры,
І такая ж слабая, як я, ты стаіш побач, нібы анёл.
Калі смутак кліча мяне,
Я ведаю, нішто не вечна.
Я размаўляў з паважанымі мужчынамі
У асляпляльна белых пакоях, і мая душа чарнела з кожным іх словам.
Пяшчотны, як вусны, якія цалуюць,
Калейдаскоп абыякавасці і пагарды.
Я заключаў угоду з лёсам,
Не думаючы пра бессмяротнасць,
Я пайшоў ва-банк,
І такая ж страчаная, як я, ты- мой добры самарыцянін.
Калі смутак кліча мяне,
Я ведаю, нішто не вечна.
- Artist:Poets of the Fall
- Album:Jealous Gods (2014)
See more