Месяц [Mesyats] [Transliteration]
Месяц [Mesyats] [Transliteration]
У дзяцінстве чакаў цемру,
З'яўляўся хвалюючы сэнс.
Вадзіў індзейскую хэўру
У цёмны Кайкаўскі лес.
Глядзеў у глыбокі калодзеж:
Там жыў бяскрылы анёл.
Шукаў чарадзея, а дзе ж ён?
Хацеў, каб на месяц адвёў.
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Хаваўся ў цудоўны асіннік,
Дзядуля шукаў з бізуном.
Наводзіў на поўнач гадзіннік,
Каб здацца ночы ў палон.
Вера мая — восень,
Сонца — толькі ў снах.
Маіх архангелаў — восем,
Ляцяць, як птушкі на дах.
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
Месяц, братка мой!
Месяц мой!
- Artist:Lyapis Trubetskoy
See more