Medicine [Belarusian translation]
Medicine [Belarusian translation]
[1 Куплет]
Чалавечая душа бы хмара ў дождж,
(хмара ў дождж, хмара ў дождж).
Змрок сыйдзе й на сэрцы святла больш.
Здаўна жыццёвы шлях поруч з табой,
Ані грому, толькі шторму бой.
Прымус маўчання душыць цішыню,
Вусны ў крыві, агню.
Глыток паветра, раз, у бруд ізноў,
Псуеш знявагай мой назоў.
Я паратунак для цябе шукаў,
Проці цябе ж аружжа склаў.
Навошта даў, што мог, не мог – усё адно правал.
[Перадпрыпеў]
Можаш і сысці, на што чакаеш ты?
Спынісь, час надыйшоў.
[Прыпеў]
У процітруце смагу наталі.
Кропля – ды жывы і я, і ты.
Жарсці болей не паўстаць, трэ рады даць,
Сэнс мінулы не шукаць.
Даруй памылкі мне,
Душу дагэтуль рве.
[Куплет 2]
Чалавечая душа бы хмара ў дождж,
(хмара ў дождж, хмара ў дождж).
Змрок сыйдзе й на сэрцы святла больш.
І яшчэ, у паражнечы бавіў час надта даўно,
Ані грому, толькі шторму бой.
[Перадпрыпеў]
Ты мне адкажы, чаму ты зноў бяжыш?
Бо бясконца ў далячынь табе наноў, наноў ісці.
Можаш і сысці, на што чакаеш ты?
Спынісь, час надыйшоў.
[Прыпеў]
У процітруце смагу наталі,
Кропля – ды жывы і я, і ты.
Жарсці болей не паўстаць, трэ рады даць,
Сэнс мінулы не шукаць
Даруй памылкі мне,
душу дагэтуль рве.
[Пройгрыш]
Прымус маўчання душыць цішыню,
Вусны ў крыві, агню.
Глыток паветра, раз, у бруд ізноў,
Псуеш знявагай мой назоў.
Прымус маўчання душыць цішыню,
Вусны ў крыві, агню.
Глыток паветра, раз, у бруд ізноў,
Псуеш знявагай мой назоў.
[Перадпрыпеў]
Можаш і сысці, на што чакаеш ты?
Спынісь, час надыйшоў.
[Прыпеў]
У процітруце смагу наталі,
Кропля – ды жывы і я, і ты.
Жарсці болей не паўстаць, трэ рады даць,
Сэнс мінулы не шукаць.
Даруй памылкі мне,
душу дагэтуль рве.
Ты процітрутай смагу наталі (процітрутай смагу наталі).
Кропля – ды жывы і я, і ты (ды жывы і я).
Жарсці болей не паўстаць, трэ рады даць,
Сэнс мінулы не шукаць.
Даруй памылкі мне,
душу дагэтуль рве.
[Канцоўка]
Чалавечая душа бы хмара ў дождж,
(хмара ў дождж, хмара ў дождж).
Змрок сыйдзе й на сэрцы святла больш.
- Artist:Bring Me the Horizon
- Album:amo