Карты [Karty] lyrics

Songs   2024-11-17 21:50:26

Карты [Karty] lyrics

Пэўна жывы ён, бо сэрца яго баліць,

Птушку шкада.., і ноччу ён дрэнна сьпіць.

Думкі, думкі, думкі, думкі..,

Думкі ў галаве зьвілі гняздо. Воў-о-оў!

З вечара дзьверы ў хату ты зачыні,

ВЕсну чакай пакуль з поўню (поўдня) ляцяць грачы.

Недахопы моцы могуць спорціць --

Пазітыўны твой настрой. О-ё-ё-ё-ё-ёй!

Я кажу, што жыцьцё, як карты.

А… нехта -- сапсуе фарбы.

Хто й з нас ня варты

Разумець мае жарты?.. Воў-во-о-оў, воў-во-воў!

Ён уздыхае цяжка... пакуль адзін,

Паліць ў адну зацяжку, а зь ёй бензін.

Сам сябе -- пан – лічыць,

Богам пэўнага кавалачку Зямлі… М-м.

Ён, як бы мовіць, -- сапраўдны арыстакрат.

Брэша -- як злы сабака, бо так вар’ят.

Копіць, копіць грошы, грошы..,

Грошы, каб зьнянацку накапіць.

А я кажу, што жыцьцё, як карты.

А… нехта -- сапсуе фарбы.

Хто й з нас ня варты

Разумець мае жарты…

Я кажу, што жыцьцё, як карты.

А нехта сапсуе фарбы.

Хто й з нас ня варты

Разумець мае жарты…

А я кажу, што жыцьцё -- як карты,

Ну чаму ж ты такі упарты?

Хто з нас няварты --

Разумець мае жарты?

Ты… Ты…

  • Artist:Palina
  • Album:Бясконцы красавік (2015)
See more
Palina more
  • country:Belarus
  • Languages:Belarusian, Russian, French
  • Genre:Pop, Singer-songwriter
  • Official site:
  • Wiki:https://ru.wikipedia.org/wiki/Palina
Palina Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved